Media

«Апошнія гады жыццё ў Беларусі нагадвала эміграцыю»

Знакамітага беларускага музыканта, літаратара, мастака Лявона Вольскага неаднаразова ўключалі ў розныя чорныя спісы творцаў, якім забаронена выступаць на тэлебачанні і радыё, граць канцэрты нават у клубах. 

Да падзей 2020 году ён ніколі не выбіраў шлях эміграцыі. Але ў 2021 годзе Вольскі быў вымушаны з'ехаць з Беларусі і ўжо ў Польшчы выдаў свой новы супольны праект пад назвай, якая гаворыць сама за сябе — Emihranty

Восенню 2023 году Лявон Вольскі выправіўся з ім у вялікі тур па беларускаму замежжу. Аўтар дekoder’а Дзяніс Марціновіч паразмаўляў са спеваком пра яго (не)жаданне эміграваць, жыццё пасля 2020 году, стаўленне да пераезду, уплыў эміграцыі на творцаў, а масавага ад'езду — на культуру краіны, а таксама пра агульныя перспектывы культуры «тут» і «там».

Source dekoder

«Не магу казаць, што жыў паўнавартасным беларускім жыццём»

дekoder: Вы з’ехалі з Беларусі толькі ў 2021-м, цяжка далося гэтае рашэнне?

Лявон Вольскі: Эміграцыя не далася такой ужо моцнай крывёй. Яшчэ ў пачатку нулявых пачаліся забароны, і з таго часу я не меў на радзіме паўнавартаснага жыцця, умоўна кажучы, рок-зоркі ці нейкага поп-ідала. Існаванне ў Беларусі нагадвала эміграцыю. Прычым нелегальную (смяецца). 

Калі набываеш машыну, выбіраеш патрыманую і лічыш на лепшае не запісваць яе на сябе. Гэтак жа з маёмасцю. Бо ты ў групе рызыкі: знаходзішся ў чорным спісе, пра цябе штосьці плявузгаюць па тэлевізіі. Разумееш, што ты пад прыцэлам. А сапраўднае жыццё — гэта калі выязджаеш у Вільню, Варшаву ці Берлін. 

10-15 гадоў я рэдка куды выбіраўся ў Менску. Нават калі з’явілася Кастрычніцкая з ейнымі барамі, я трапіў туды гады праз два. Ды і тое, як турыст. На Зыбіцкай быў два разы: адзін раз выступаў на карпаратыве, другі — схадзіў з сябрам, паглядзець. Здалося, што нібы ў Пецярбургу знаходжуся, настолькі гэта не было ў беларускім кантэксце. Таму не магу казаць, што я жыў паўнавартасным беларускім жыццём як грамадзянін і як творца. 

— Не было думкі з’ехаць, калі вы выступалі за мяжой з канцэртамі той жа «Крамбамбулі»?

— Безумоўна, перыядычна думкі ўзнікалі. І нават некаторыя захады рабіліся. Прынамсі, каб атрымаць замежную карту побыту. Тыя захады хутчэй засталіся на ўзроўні кансультацый: «Можна ці нельга?» Але намаганняў не прыкладалася: «Не атрымалася, ну і ладна». 

Увесь час нешта перашкаджала. Цяпер разумею, што гэта была лянота і прывязанасць да пэўнай завядзёнкі. Напрыклад, ёсць хата ў вёсцы. Можна туды схавацца, і здаецца, што ўсё добра. Мордар дзесьці далёка, а тут мы ідзем па грыбы ці ягады. 

Мінулыя часы: Лявон Вольскі на канцэрце ў Менску. Фота: Яна Вольская
«Упэўнены, што дзесяцігоддзяў такой сітуацыі не будзе»

— Вашая аўдыторыя цяпер за мяжой ці ў краіне? 

— Большасць усё ж застаецца ў Беларусі. Нягледзячы ні на што. Хоць, зразумела, яны не будуць актыўна каментаваць і лайкаць.

Але, зразумела, цяпер значна прасцей граць туры за мяжою. Раней такой аўдыторыі там не было, беларусы былі не інтэграваныя паміж сабой.  Хтосьці з дыяспары прыбіваўся да ўкраінцаў, хтосьці — да рускіх. Іншыя сядзелі па дамах. Але пасля 2020 года адбылася інтэграцыя беларускіх замежных супольнасцяў, шмат людзей прыехала з Беларусі. У 2009-м на канцэрт ва ўмоўным Берліне ці Мюнхене прыйшлі б чалавек 50. Цяпер зусім іншыя лічбы. І людзі рэагуюць па-іншаму. 

Але былі гады, калі толькі за мяжой і можна было іграць. Тады праходзілі нашыя віленскія канцэрты, на якія трэба было ехаць з Менска: амбасада давала бясплатныя візы ўладальнікам квіткоў. Па нашых слядах ужо пайшлі іншыя, тыя ж «Ляпісы». Часам нам тэлефанавалі з амбасады: «Тыя і тыя хочуць канцэрт у Вільні рабіць і просяць бясплатныя візы. Яны пераследуюцца ці не?» Часам гэта былі музыканты, якія не былі ні ў якіх чорных спісах. Мы ўхіліста адказвалі, што, можа, не ведаем чагосьці (усміхаецца). 

— Возьмем горшы варыянт: цяперашняе сітуацыя зацягваецца на дзесяцігоддзі... Вы гатовыя, што ў нейкі момант сувязь з аўдыторыяй унутры краіны знікне? 

— Дзесяцігоддзі — гэта песімістычны прагноз. Тады павінны працягвацца рэпрэсіі, людзей мусяць не проста высочваць за нейкія лайкі, а закрываць межы і аднаўляць мадэль Савецкага Саюза. Узмацняць прапаганду, з інтэрнетам працаваць, каб наогул нічога не трапляла. У такім выпадку ў народзе адбудуцца незваротныя змены, ментальна гэта ўжо будуць іншыя людзі, якія, магчыма, адвыкнуць успрымаць нашу прадукцыю. 

Але цалкам перакрыць сувязі немагчыма. Будуць людзі, якія імкнуцца да інфармацыі і свабоднай творчасці. 

Тым больш, да гэтага часу ідэалогіі практычна не было. «Прэзідэнт — сонца», — вось і ўсё. Цяпер пачаліся небяспечныя рэчы, спроба навязаць расейскацэнтрычны погляд на гісторыю. Аднак я заўсёды аптымістычна гляджу на гэтыя рэчы. Ужо гадоў 30 (усміхаецца). Мне падаецца, яны не вытрымаюць столькі часу. Упэўнены, што дзесяцігоддзяў не будзе. 

Ды і няма такога ідэалагічнага падмурку, як у Савецкага Саюза. Няўжо зараз будзе дастаткова ідэалогіі пра ідэальнага прэзідэнта, і што мы заўжды былі часткай Расеі? Няўжо ўзрасце нейкае пакаленне, якія будуць у гэта верыць? Не думаю. Не бачу такіх людзей нават з боку так званых моладзевых лідараў, які нешта гаўкаюць з экрана. Проста кепска сыграныя ролі. 

«Нечакана высветлілася, што культура добра пачуваецца за мяжою»

— Шмат беларускіх творцаў з’язджаюць у эміграцыю і адрываюцца ад каранёў. Вас эміграцыя змяніла? 

— Шчыра кажучы, радыкальных зменаў не заўважаю. Але трэба глядзець збоку. Любы хворы скажа, што ён нармальны (усміхаецца). 

Адно магу сказаць: змены адбываюцца, калі застаешся ў Беларусі. Перш за ўсё, пастаянная трывога. Не назаву гэта страхам — ужо нястрашна. Проста трывожна. Прачынаешся, глядзіш на вуліцу: хто там круціцца вакол тваёй машыны? Пішаш нешта ў фэйсбук. Разумееш, што гэта можа мець наступствы, але не пісаць не можаш. Бо людзі зразумеюць, што ты спалохаўся і баішся. А потым сваякі кажуць: «Ты разумееш, што па лязе бяжыш?» 

Агулам (у мяне да гэтага не дайшло) гэта можа прывесці да самацэнзуры. Калі будзеш маўчаць у сацсетках. Пісаць у стол і думаць, што калі-небудзь атрымаецца надрукавацца. Нават калі напісаць некалькі альбомаў, пытанне, дзе іх на радзіме прэзентаваць і іграць. Зараз у Беларусі даступныя адно вельмі глыбока падпольныя выступы.

У 2019 годзе музыкі выйшлі 25 сакавіка паіграць у цэнтры гораду. Нас павезлі ў Цэнтральны РУУС, мы пастаялі гадзіну на холадзе. У выніку склалі нейкія няўцямныя пратаколы і адпусцілі. Цяпер мы б ужо на гады паехалі. 

У цяперашняй сітуацыі трэба мець вельмі своеасаблівы склад характару, каб фантанаваць творчасцю і ствараць нешта сур’ёзнае.

Вядомыя іншыя выпадкі. Выканаўцы прыязджаюць у Польшчу, граюць канцэрт і просяць: калі ласка, не посціце адсюль ні відэа, ні фота. І схавайце бел-чырвона-белы сцяг, калі ласка. Мы ж мусім вяртацца на радзіму. Для артыста такія паводзіны — абсурд. Мы, наадварот, мусім ахапіць як мага большыя тэрыторыі сваёй беларускамоўнай творчасцю. 

— Ці абавязкова беларуская культура звязана з «беларускай зямлёй», на якую спасылаліся літаратурныя класікі? Ці яна здольная выжыць на эміграцыі? 

Сувязь з беларускай зямлёй ёсць заўсёды. Мы ж беларусы. Беларусь у нас у душы, у сэрцы знаходзіцца. Як бы ні было.

Што тычыцца выжывання, дык нечакана высветлілася, што беларуская літаратура вельмі добра пачуваецца за мяжою. Кнігі выдаюцца, новыя творы ўзнікаюць. Усё нядрэнна з беларускай музыкай. Безумоўна, ёсць праблемы, перш за ўсё фінансавыя, у Менску ці Брэсце ўсё было танней. Але людзі шукаюць варыянты. Хтосьці нават дома пачаў альбомы запісваць. Іншы бярэ сабе дадатковую працу. 

Зараз на нашых вачах ствараецца гісторыя новай беларускай культуры, бо такога масавага ад’езда беларускіх творцаў раней не было. Паглядзім, якой гэта культура будзе і зможам пераканацца, ці здольныя творцы ствараць у адрыве ад зямлі. Мне чамусьці падаецца, што здольныя. 

«Казаць пра беларусаў як пра «народ эмігрантаў» можна толькі цяпер»

— Ці змяняецца менталітэт беларусаў, калі яны трапляюць у эміграцыю?

Беларусы пастаўленыя ва ўмовы, калі яны вымушаныя праяўляць не самыя добрыя рысы. Дзесьці падхлушваць, дзесьці казаць не тое, што адчуваюць. Такія правілы гульні ў Беларусі. Падвоеная гульня, паралельная рэчаіснасць. Бадай, у кожным грамадстве ёсць такія рэчы, але ў нас гэта даведзена да сур’ёзнай ступені. 

Калі беларусы трапляюць у іншае грамадства, напрыклад, польскае, то пазбаўляюцца ад такога смецця. Не хачу казаць, што ў Польшчы ўсё супер. Гэта не мая справа, урэшце. Але няма ніякіх дэбільных ідэалагічных установак. Тыя, хто ідуць працаваць на вытворчасць — грунтуюся на тым, што чытаю і чую ад людзей — у большасці выпадкаў сутыкаюцца з больш простым падыходам: працуеш, зарабляеш грошы і ідзеш адпачываць. 

А так вялікіх зменаў не бачу. У беларусаў менталітэт досыць просты. Адно, абцяжараны тым, чым даводзіцца займацца. 

— Беларусы эмігравалі хвалямі ў XIX і XX стагоддзях. Па эканамічных, палітычных прычынах. Ці беларусы насамрэч былі народам эмігрантаў, як, напрыклад, ірландцы, нават да хвалі эміграцыі з 2020 года, самі сабе ў гэтым не прызнаючыся?

— Большасць людзей, якія выязджалі з Беларусі да 2020 году, наўрад ці насамрэч лічыла сябе беларусамі. Не, яны маглі дэкляраваць: «я — беларус», але быць часткай нацыі — гэта ведаць мову, гісторыю, культуру, традыцыі. Калі гэтага няма, дык гэтае «я — беларус» — пустыя словы. Таму не было паўнавартасных нацыянальных суполак за мяжою. Тыя беларусы прыбіваліся да расейскіх ці ўкраінскіх зямляцтваў ці «раствараліся» ў замежжы. 

Пасля 2020 году і пачатку вайны ва Ўкраіне сітуацыя змянілася. З краіны з’ехала за два гады велізарная колькасць людзей, несувымерная з тым, што было раней. І гэтыя людзі ў большасці ўжо былі нацыянальна арыентаваныя — яны беглі ад пераследу якраз за гэта. Я думаю, што казаць пра беларусаў, як пра «народ эмігрантаў» можна толькі цяпер. І гэты працэс не скончыўся — людзі працягваюць бегчы, бо вы самі разумееце, як цяпер выглядае жыццё (хутчэй, існаванне) у Беларусі.

Прэзентацыя альбома Emihranty ў Варшаве. Фота: Марыя Савіцкая

«Мінск і Менск засталіся ў геаграфічнай прасторы. Менск не забілі»

— Вы казалі, што аптыміст. А таксама, што ў Беларусі цяжка займацца культурай. Якая будучыня ў гэтай сітуацыі? 

— Усё залежыць ад таго, наколькі працягнецца гэты перыяд. Калі максімум пяць гадоў, то нічога страшнага. Адбудзецца ўз’ядненне беларускай падпольнай культуры з замежнай. І ўсё будзе нармальна.

Калі дзесяцігоддзі, то ў Беларусі не будзе нармальнай культуры. Сфармуецца яе своеасаблівы варыянт — манстрыяльны, савецкі. Гэта будзе сурагат, які ў прынцыпе не мае да культуры ніякага дачынення. «Патрыятычныя» песні, якія не адгукаюцца нічым. Партрэты Лукашэнкі, якія не маюць да выяўленчага мастацтва ніякага дачынення. Кнігі, якія ніхто не чытае.

Але час будзе ісці, Акадэмія музыкі і Акадэмія мастацтваў будуць выпускаць новых творцаў. Чалавек у 16 гадоў не хочацца думаць на перспектыву, яму хочацца рэалізоўвацца. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца.

Праўда, побач знаходзіцца монстр, які ў культурніцкім сэнсе паглынае нашу прастору. Людзі жывуць у чужым культурным полі. Чужыя серыялы глядзяць, чужыя сайты чытаюць. Вось гэта небяспечна. 

— «Мы жывем адначасова ў двух гарадах…», — спявалі вы пра Мінск і Менск. Менск выціснулі за мяжу, а Мінск застаўся на месцы?

— Не, яны абодва засталіся ў геаграфічнай прасторы. Менск яшчэ да канца не забілі. Ён захаваўся і наўрад ці яго здолеюць цалкам задушыць. Нават калі гэта амаль здарыцца, знойдуцца людзі, якія пачнуць яго ажыўляць і ўдыхнуць у яго новае жыццё. 


Тэкст: Дзянис Марцiновiч
Aпублікаванa: 31.10.2023

Support dekoder

Related topics

Gnoses
en

Беларуская диаспора: обновленная солидарность

Политический кризис, начавшийся протестами летом 2020 года, способствовал новой волне массовой миграции из Беларуси и политизации беларуской диаспоры. В течение первого года после событий страну покинули от 100 000 до 150 000 человек. При общей численности трудоспособного населения около 4,3 миллионов человек это очень высокий показатель. И этот процесс еще не завершен. Из-за продолжающихся в стране репрессий многие жители планируют отъезд или рассматривают такую возможность.

В связи с войной в Украине многие беларусы вновь обратились в бегство, так как начало войны застало их в Киеве и других украинских городах, куда они лишь недавно переселились.

Новые мигранты во многих странах вливаются в диаспору, образовавшуюся в результате нескольких волн эмиграции, организованную и политически активную. Бывший кандидат в президенты Светлана Тихановская стала лицом демократического движения Беларуси за рубежом: у нее есть новизна, международная известность и политический вес.

Сама президентская избирательная кампания в Беларуси весной 2020 года, в ходе которой кандидаты не были допущены к участию, попали под арест или были выдавлены из страны, и последовавшие мирные массовые протесты против фальсификации результатов выборов дали заметный толчок росту диаспоры: существующие зарубежные организации (в том числе в США, Швеции, Великобритании и Польше) получили подкрепление, и возникли новые организации (например, в Италии, Германии и Чехии, а также в США).

Эта новая солидарность проявляется в том, насколько активно беларуская диаспора вовлечена в регулярные политические акции, нацеленные на привлечение внимания к нарушениям права и справедливости в Беларуси. Это также показывает, что беларуское демократическое движение, организовавшееся за пределами страны, играет важную роль. Это осложняет Александру Лукашенко попытки лавирования между Западом и Россией. Хотя с началом агрессивной войны против Украины эти попытки кажутся как никогда тщетными, ведь Лукашенко предоставил российскому руководству Беларусь в качестве плацдарма для наступающих на Украину российских войск. В то время, когда оппозиция внутри страны терпит все нарастающие репрессии, диаспора становится тем голосом, который извне требует демократических перемен.

ДО ПОЛИТИЧЕСКОГО КРИЗИСА 2020 ГОДА

История эмиграции с территории нынешней Беларуси началась во времена Великого княжества Литовского: в то время сотни молодых беларусов учились в университетах Западной и Центральной Европы. Такие эмигранты, как Франциск Скорина, Илья Копиевич и другие известные деятели беларуской культуры сформировались и имели значительное влияние за рубежом.

Массовая эмиграция началась во второй половине XIX века. В то время мигрантов не записывали как беларусов, поскольку царское правительство официально не разрешало такое обозначение национальности и отказывалось передать этнографически беларускую территорию под единое управление.

Цифры разнятся, но оценки таковы: с 1860 года до начала Первой мировой войны около 1,5 миллиона беларусов покинули родину. Большинство отправилось в Сибирь, остальные эмигрировали на запад — в Европу и США. Эта миграционная волна имела преимущественно экономическую, но также частично и политическую мотивацию. Беларуские евреи эмигрировали в 1850-х годах из-за религиозных притеснений со стороны властей.

ВОЗНИКНОВЕНИЕ БЕЛАРУСКОЙ ДИАСПОРЫ

Вторая волна беларуской эмиграции была вызвана Первой мировой войной и революционными событиями 1917 года. В последующие годы с территории нынешней Беларуси на территорию РСФСР бежало более двух миллионов, также более 100 000 человек уехали в другие страны. С провозглашением Беларуской Народной Республики (БНР) в 1918 году и образованием Белорусской Советской Социалистической Республики (БССР) в 1919 году пробуждающееся национальное самосознание получило новый импульс. Беларусы все больше воспринимали себя как отдельную общность.

Политизация беларуской диаспоры началась в 1920-х годах в США: в то время руководство Рады БНР наладило контакты и сотрудничество с недавно основанными организациями беларусов в Нью-Йорке, Нью-Джерси, Чикаго, Мичигане и Пенсильвании.

Архивные документы показывают, что коммунистическое руководство в Москве и Минске даже предпринимало попытки мобилизовать беларуских эмигрантов в ряды коммунистического движения путем создания псевдонациональных беларуских организаций. Конечной целью было ускорение мировой революции. В своей книге «Белорусы в США» Витаут Кипель приводит пример коммунистического агента Гершона Дуо-Богена, который участвовал в активизации коммунистического движения по ту сторону океана.

В США БЕЛАРУСЫ БОРЮТСЯ ЗА НАЦИОНАЛЬНОЕ САМООПРЕДЕЛЕНИЕ

Вторая мировая война привела к третьей волне эмиграции. К концу войны беларуская диаспора в Европе насчитывала около миллиона человек, многие из которых двинулись дальше и переехали в США.

Политические эмигранты 1950-х годов и их потомки составили основу современной беларуской диаспоры. Эти беларусы, приехавшие в США после Второй мировой войны, обладали национальным сознанием. Они добивались от правительства США признания беларуского государства как национальной и этнической общности, имеющей право на свободу и национальное самоопределение. Например, протоколы Конгресса США отразили тот факт, что на протяжении многих лет с 1960-х до 1980-х годов беларуские священники служили молебны перед Конгрессом в день провозглашения БНР.

В 50-ю годовщину основания БНР в 1968 году в протоколе отмечены 23 выступления в Конгрессе США в поддержку независимости Беларуси.

С 1960 ПО 1989 ГОД ЭМИГРАЦИЯ БЫЛА ПРАКТИЧЕСКИ НЕВОЗМОЖНА

В 1960–1980-х годах беларуская диаспора не росла, поскольку эмиграция из Советского Союза была юридически невозможна. С распадом СССР, на фоне серьезного ухудшения социально-экономической ситуации в Республике Беларусь и последствий Чернобыльской катастрофы апреля 1986 года эмиграция значительно усилилась. В 1989 году, по данным Министерства внутренних дел, Белорусская ССР дала разрешение на выезд 14 700 человек. В 1990 году это число более чем удвоилось и составило 34 100 человек.

Празднование канадской диаспорой 50-й годовщины провозглашения Белaруской Народной Республики / Фото © Рада БНР

После прихода к власти в 1994 году Александра Лукашенко первоначальные надежды беларуской диаспоры на демократическое будущее угасли. На смену им пришла политическая деятельность, в основе которой лежала идея возрождения Беларуси как независимого демократического государства.

Со временем новые беларуские мигранты смогли найти общие позиции со старыми организациями диаспоры в США, Канаде, Европе и других демократических странах. Так, в США при деятельном участии беларуской диаспоры в 2004 году был принят Закон о демократии в Беларуси — федеральный закон США, который позволил оказывать поддержку политическим организациям, НПО и независимым СМИ, работающим над продвижением демократии и прав человека в Беларуси. Это разрешение было продлено в 2006, 2011 и 2020 годах.

НОВАЯ ВОЛНА МИГРАЦИИ ПОСЛЕ РЕПРЕССИЙ В БЕЛАРУСИ

С начала тысячелетия и до 2019 года, по приблизительным оценкам, из Беларуси ежегодно эмигрировало от 10 000 до 20 000 человек. Но жестокое подавление оппозиции после крупнейших в истории независимой Беларуси протестов в 2020–2021 годах вызвало беспрецедентную волну миграции. В первый год после августа 2020 года из Беларуси выехало от 100 000 до 150 000 человек. Многие отправились в Латвию, Эстонию и в другие страны.

В это число не входят те, кто переехал в Россию или Украину, поскольку для поездки в эти страны виза не требуется. Для этой группы трудно назвать точные цифры. Но можно получить представление о порядке цифр: по данным Государственной миграционной службы Украины, количество разрешений на временное проживание для беларуских граждан выросло на 39% (с 2175 в 2019 году до 3042 в 2021 году). Кроме того, в октябре 2020 года президент Украины Владимир Зеленский подписал указ, упрощающий получение вида на жительство в Украине для предпринимателей и высококвалифицированных специалистов с беларуским гражданством и членов их семей. После волны протестов из-за результатов выборов до 1500 беларуских IT-специалистов эмигрировали в Украину по политическим причинам.

Но больше всего беларусов уехало в Польшу. По данным Евростата, с августа 2020 года по ноябрь 2021 года там было получено почти 2000 заявлений о предоставлении убежища от беларуских граждан — больше, чем в любой другой стране ЕС. Это впечатляющий рост, поскольку с начала 2019 года по сентябрь 2020 года беларусы подали всего 165 заявлений о предоставлении убежища в Польше. По данным Министерства иностранных дел Польши, в период с июня 2020 года по конец июля 2021 года Польша выдала гражданам Беларуси 178 711 виз, включая более 20 000 виз по программе Poland.Business Harbour («Польша для бизнеса») — такие визы предоставляют программистам и предпринимателям в сфере информационных технологий.

На втором месте среди стран ЕС по числу заявлений об убежище из Беларуси находится Литва: к ней обратились 235 беларуских граждан. Для сравнения: с начала 2019 года до начала протестов таких обращений было только 35. По данным миграционного ведомства Литвы, 26 200 въездных виз было выдано беларуским гражданам с сентября 2020 года по ноябрь 2021 года.

Политизация диаспоры после протестов в Беларуси

С началом политического кризиса белaруская диаспора за несколько месяцев выросла во политическую силу, к которой прислушиваются в мире. Ее деятельность теперь тесно связана с новыми политическими организациями, такими как Координационный совет Беларуси, офис бывшего кандидата на пост президента Светланы Тихановской и Народное антикризисное управление (НАУ).

Координационный совет Беларуси основан Тихановской в 2020 году в литовском изгнании с целью добиваться мирной передачи власти и преодоления кризиса в стране. Совет задуман как представительный орган демократического общества Беларуси. Рабочие группы совета занимаются, среди прочего, развитием образовательных инициатив, документированием нарушений прав человека и распространением информации о всех видах поддержки для людей, лишившихся работы. Офис Светланы Тихановской – это отдельная организация. В него входят помимо самой Тихановской, восемь советников по вопросам внутренней и внешней политики и сотрудников службы общественных связей. Основанная Павлом Латушко в октябре 2020 года в Варшаве организация НАУ работает в партнерстве с Координационным советом и офисом Тихановской. Кроме них, существует множество инициативных проектов, среди которых ByPol, основанный бывшими сотрудниками силовых структур, и BySol, проект спортивных менеджеры и спортсменов.

Белaруская диаспора предприняла большие усилия для того, чтобы установить связи по всему миру и активно вступить в борьбу за Беларусь будущего. Примером таких усилий может служить основанная недавно Ассоциация белорусов в Америке (AБA), объединяющая представителей белaруских общин из 25 городов и 18 штатов. Офис Светланы Тихановской в сентябре 2021 года провел Конференцию белорусов мира в Вильнюсе, собрав вместе представителей белaруских общин из 27 стран, представляющих 40 различных организаций.

Репрессии привели к тому, что в 2021 году протесты стихли. Жестокое подавление белaрускими властями при поддержке России лишили практически любую протестную активность надежд на успех. В то же время можно ожидать, что усилившаяся и объединенная диаспора совместно с организациями демократических сил будет все больше и активнее чем до кризисного 2020 года требовать демократического будущего для Беларуси и помогать всем тем, кто страдает от репрессий режима Лукашенко.

Related topics
more gnoses
Ein kurzer Augenblick von Normalität und kindlicher Leichtigkeit im Alltag eines ukrainischen Soldaten nahe der Front im Gebiet , © Mykhaylo Palinchak (All rights reserved)