«Хто вы?» — такое пытанне паўстала, калі ў 2020 годзе беларусы ненадоўга апынуліся ў цэнтры ўвагі ўсяго свету. Для нашага праекту «Беларусь — Зазірнуць у будучыню» пісьменніца Анка Упала разважае аб тым, што сталася з адказамі на яго.
Раман «Час пустазелля» Ганны Янкуты, прысвечаны асэнсаванню падзей 2020-2022 гадоў, заняў другое месца літаратурнай прэміі імя Гедройця. Аўтар дekoder’а Дзяніс Марціновіч паразмаўляў з Ганнай пра яе «жыццё на валізках», адарванасць ад Беларусі, фінансавае выжыванне, надзею і перспектывы беларускай літаратуры.
Не ўсе людзі ўцякаюць з разбамбленых прыфрантавых гарадоў. Як праходзіць штодзённае жыццё паміж руінамі? Беларускі фатограф Аляксандр Васюковіч неаднаразова бываў у прыфрантавых гарадах. Мы пагутарылі з ім пра яго працу падчас вайны і публікуем яго падборку здымкаў з Украіны.
Уладзімір Някляеў — адзін з самых вядомых сучасных беларускіх пісьменнікаў. У сваім эсэ для нашага праекту «Беларусь — Зазірнуць у будучыню» Някляеў, які быў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 года, задаецца пытаннем, ці не павінна была беларуская прага незалежнасці ўзнікнуць значна раней.
Новая сцяна сёння падзяляе Беларусь — паміж тымі, хто вымушаны быў з’ехаць і тымі, хто застаўся ў краіне. Але тады як для іх можа паўстаць агульная будучыня? Пра гэта піша Ганна Янкута ў сваім эсэ для для праекта «Беларусь — Зазірнуць у будучыню».
Гэтае эсэ пісьменніцы Святланы Курс — адначасова і аб гісторыі, і аб будучыні Беларусі. Яно ўздымае пытанне аб тым, як беларусы змогуць захаваць сваю ідэнтычнасць і, праз яе, сваю будучыню як народа. Асабліва ў час, калі Расея вядзе захопніцкую вайну супраць Украіны, а беларусаў хоча з дапамогай рэжыма «перавучыць» на рускіх.
Беларусь і яе будучыня нібы хаваюцца ў тумане, піша ў сваім эсэ Аляксей Талстоў. Каб разгледзець будучыню, трэба кінуць позірк у мінулае. Зірнуць на ўсё старое крытычна, перафармуляваць прыярытэты і сапраўды сустрэць адно аднаго, як у 2020-м.
Дзесяць год фатограф Сяргей Лескець шукаў ў роднай Беларусі знахарак і траўніц, якія з'яўляюцца носьбітамі таемнай традыцыі лекаваць словам, шэптам. Яна яшчэ сустракаецца ў вёсках, але хутка знікае. Вынік падарожжа — фотапраект «Шэпт»
Зараз усё выглядае чарговым тэрорам, зачысткай ўсяго беларускага… Але будучыня ў Беларусі ёсьць, яна моцная, адважная і, галоўнае, вопытная, яе не падманеш чарговым прэзыдэнтам, лічыць Сяргей Календа. Галоўнае, даць народу абіраць жыццё і ўладу.
У Беларусі святкуюць каталіцкае і праваслаўнае Раство, знітаваны з савецкім мінулым Новы год і – Каляды. У гэтай кароткай гнозе мы тлумачым, што гэта за старажытная традыцыя і адкуль яна паходзіць.