Media

«Потым прылятае ракета, і раптам усё скончана»

Аляксандр Васюковіч — адзін з самых вядомых беларускіх фатографаў маладога пакалення. Яго здымкі з'яўляліся ў шматлікіх міжнародных выданнях. Ён дакументуе падзеі ва Украіне з пачатку Еўрамайдана, у тым ліку — і вайну з Расеяй з 2014 года. 

Аляксандра арыштавалі на радзіме ў кастрычніку 2023 года, айіцыйна — за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, але яму ўдалося збегчы ў Польшчу, дзе фатограф зараз жыве. Мы пагутарылі з Аляксандрам пра працу падчас вайны і публікуем падборку яго здымкаў з Украіны. 

DEUTSCHE VERSION


Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал, каб не прапусціць нічога з галоўных навін і найважнейшых дыскусій, якія ідуць у Нямеччыне і ў Еўропе. Гэта па-ранейшаму бяспечна для ўсіх, у тым ліку для грамадзян Беларусі і Расіі.


 

Source dekoder

44-гадовая Наталля ў шпіталі ў Броварах Кіеўскай вобласці.  Наталля была параненая ў нагу 14 сакавіка ў Чарнігаве. 24.03.2022, Бровары, Кіеўская вобласць, Украіна / Фота © Аляксандр Васюковіч

dekoder: Вы былі на Майдане ў 2013 годзе, фатаграфавалі падзеі, што там адбываліся. Чаму ўзнікла рашэнне зноў ехаць з Беларусі ва Украіну?

Аляксандр Васюковіч: Я тады толькі пачынаў сваю кар'еру фатографа, але ўжо меў досвед здымкаў на пратэстах пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 году ў Беларусі, якія скончыліся жорсткім разгонам пратэстоўцаў, і шмат для каго, у тым ліку кандыдатаў у прэзідэнты, турэмнымі тэрмінамі. 

Пра першы Майдан я толькі чуў, і калі пачаўся другі, то вырашыў, што трэба ехаць. Я быў зачараваны тым, як украінцы змагаюцца за сваю свабоду, як людзі гатовыя ахвяраваць жыццём за свае ідэі. Я бачыў, як у ўкраінцаў атрымалася перамагчы, і гэта было тое, што я хацеў бы бачыць у сябе на радзіме. Пасля пачатку вайны на ўсходзе краіны я хацеў здымаць людзей, якія не баяліся нават ваяваць. І я паехаў здымаць добраахвотнікаў, якія з Майдану на хвалі адчування перамогі пайшлі на вайну, каб таксама перамагаць. Апынуўшыся там, я зразумеў, што на вайне ўсё гэта нашмат складаней. 

Тая паездка стала асновай вельмі асабістага і балючага для мяне праекту «Фота на памяць», які я рабіў з мэтай нагадаць пра каштоўнасць чалавечага жыцця. Смерці людзей, якія яшчэ некалькі імгненняў таму былі побач жывымі, вельмі мяне закранулі, я дасылаў шмат фота сваякам і гутарыў з імі пасля смерці іх блізкіх. Гэтая вайна стала і крыху маёй, хоць я і быў іншаземцам. Напэўна таму я ўжо не змог не працягнуць здымаць у 2022-м.

— Фатаграфіі ў гэтай падборцы ў асноўным адносяцца да першага года расійскага ўварвання. Па якіх крытэрыях вы адбіралі здымкі?

— Ёсць тры галоўныя прычыны, па якім фотаздымкі — у асноўным з першага году. Гэта інтэнсіўнасць таго, што адбывалася, адсутнасць такой колькасці перашкод і рэгуляцый, каб некуды патрапіць, і змяненне майго ўспрымання ўсяго, што адбываецца. 

У пачатку вайны было значна лягчэй трапіць некуды, каб паздымаць, усім было проста не да цябе, ты мог спакойна быць недзе, назіраць за тым, што адбываецца. Былі вызваленыя тэрыторыі, на якія ты мог патрапіць і задакументаваць наступствы вайсковых дзей, пагутарыць з людзьмі, паспець убачыць усё да таго, як там паспелі прыбраць. Калі ўсе прызвычаіліся да вайны, то з'явілася шмат рэгуляванняў — як, куды і калі ехаць. У другі мой прыезд я ўжо не мог паехаць усюды, куды захачу: у большую частку месцаў трэба было ехаць з прэс-афіцэрам, а іх было не шмат, і трэба было чакаць у чарзе. 

Я быў абмежаваны ў часе і перасоўваўся на матацыкле, бо гэта адзіны транспарт, што ў мяне ёсць, а трэба было вярнуцца да снегу. Я сканцэнтраваўся на Бахмуце: мяне ўразіла, як людзі жывуць паміж двума пазіцыямі, над іх галовамі цэлымі днямі лётаюць снарады з абодвух бакоў, часам яны не далятаюць і падаюць на вузкую палоску паміж франтамі. А людзі там жывуць і чакаюць, калі ўжо ўсё гэта скончыцца.

У свой трэці прыезд у канцы верасня 2023 году я разумеў, што хачу здымаць, як жывуць мірныя людзі ў прыфрантавых гарадах. Але з доступам стала вельмі складана, амаль нікуды нельга было прыехаць і правесці час з цывільнымі без суправаджэння, якога заўсёды на ўсіх не хапала, ды і чакаць ад людзей адкрытасці, калі побач з табой вайсковы, не даводзіцца. Адзіным месцам, дзе я змог спакойна рабіць, што хацеў, стаў горад Сіверск.

— Якімі вы пабачылі ўкраінцаў падчас вайны? 

— Калі ў першы мой прыезд людзі былі вельмі мабілізаваныя і ваяўнічыя, то з кожным новым прыездам станавіліся ўсё больш стомленыя, амаль усе казалі «Хутчэй бы гэта скончылася». Мне было цяжка ўсвядоміць, як гэта адчуваецца: у цябе ёсць дом, тваё звычайнае жыццё, нейкія рэчы… А потым прылятае ракета, і раптам усё скончана, у цябе больш нічога няма, трэба бегчы, пакінуўшы ўсё. 

Я крыху лепей гэта адчуў, калі мне самому давялося з'ехаць з дому без магчымасці вярнуцца назад у бліжэйшы час. 

Не ўсе могуць і хочуць эвакуявацца, у сваёй трэцяй паездцы я сустрэў і пагутарыў з многімі людзьмі, якія заставаліся жыць у сваім горадзе, Сіверске, які зусім побач з фронтам, і жылі 1,5 гады ў падвалах на той момант. На пытанне чаму яны застаюцца яны адказвалі, што на заходняй Украіне яны не патрэбныя, што там смяюцца з таго, як яны гавораць, што там іх не бяруць на працу, а тут ёсць дзе жыць, хоць яны маглі памерці ў любы момант. 

— Як успрынялі вас, беларуса, улічваючы, што расейскае войска выкарыстала беларускую тэрыторыю для нападу на Ўкраіну?

— Да пачатку вайны я адчуваў сябе ва Украіне як дома, гэта была першая замежная краіна, у якую я паехаў, першыя мае замежныя сябры былі ўкраінцамі. Перад самым пачаткам вялікай вайны мы з дзяўчынай збіраліся туды да сяброў. 

Пасля пачатку поўнамаштабна ўварвання я адразу пачаў шукаць магчымасць атрымаць акрэдытацыю і паехаць здымаць. Шмат хто адмаўляўся даслаць маю заяўку, таму што ў мяне беларускі пашпарт. Калегі казалі, што акрэдытацыю я не атрымаю, а калі і атрымаю, то на месцы мне не дадуць працаваць і могуць збіць. Калі я знайшоў, хто мне зробіць акрэдытацыю, і даслаў заяўку на яе атрыманне, я прыгатаваўся да доўгай праверкі і магчымай адмовы, але ўжо праз тры дні яна была гатовая. 

У першую паездку я ездзіў са сваёй украінскай сяброўкай, і асабліва тлумачыць хто я такі не даводзілася. Другі раз я вырашыў, што паеду сам, на сваім матацыкле з беларускімі нумарамі. Я чытаў, што пішуць пра беларусаў у інтэрнэце і вельмі хваляваўся, як я буду тлумачыць, навошта я тут. Часам думаў, што мне будуць пляваць у спіну, а ноччу пракалываць калёсы. Але, на вялікае шчасце, у жыцці ўсё апынулася зусім не так: людзям хутчэй было прыемна бачыць беларуса, які здымае на ўкраінскім баку, ім было цікава, хто я такі і якія ў нас там настроі. Мне падавалася, што людзі разумелі, што калі я тут, то са мной усё ок. 

— У канцы 2023 года вас арыштавалі ў Беларусі пасля вяртання з Украіны. Чаму вы наогул вярнуліся?

— Я жыў у Беларусі і вяртаўся туды, таму што я люблю гэтую краіну, таму што там у мяне пажылыя бацькі, бабуля, якой зараз 99 гадоў. Таму што я хацеў быць там і здымаць, калі нешта пачне мяняцца.  

Пасля маёй трэцяй паездкі на мяжы мной зацікавілася КДБ. Яны шмат распытвалі пра маю працу ва Украіне, асабліва іх здзіўляла, як я мог трапіць у такія месцы, як Буча, без сяброў ва ўкраінскай арміі. Яны не хацелі верыць, што такое магчыма. Пасля допыту мяне адпусцілі, наступныя некалькі дзён за мной сачылі, а праз два тыдні — забралі.

У мяне правялі ператрус, забралі камп'ютар, дыскі, нататкі. Праз 10 дзён мне выставілі абвінавачанне ва ўдзеле ў пратэстах па артыкуле 342 ч.1 крымінальнага кодэксу: «Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях». Абвінавачанне грунтавалася на тым, што я стаяў на дарозе, калі рабіў здымкі, і тым самым блакаваў яе. Тое, што я працаваў як журналіст, нікога не хвалявала. 

Безмоўна, мае паездкі ва Украіну сталі каталізатарам майго затрымання. Нават у гугле можна знайсці, што я супрацоўнічаў амаль з кожным незалежным медыя, якія зараз прызнаныя «экстрэмісцкімі». Супрацоўніцтва з імі зараз караецца турэмным тэрмінам да шасці гадоў. 

— Як вам удалося ўцячы ў Польшчу? 

Пасля затрымання я правёў амаль тры месяцы ў СІЗА, пасля быў асуджаны на тры гады абмежавання волі. Гэта азначае, што я не мог бы выходзіць з дому нікуды, акрамя афіцыйнай працы, не мог бы хадзіць у бары, забаўляльныя мерапрыемствы. Нават наведаць бацькоў і бабулю! Пасля 19 гадзін забаронена выходзіць з дому, у любы час могуць прыйсці з міліцыі і праверыць, дома ты ці не, ці ты цвярозы. 

Я зразумеў, што больш не змагу рабіць нічога з таго, што лічу важным. Да таго ж існавала вялікая рызыка, што на мяне могуць завесці новую крымінальную справу. Я вырашыў з'ехаць, хоць да апошняга і не хацеў гэтага рабіць. Але я разумеў, што калі застануся, то з вялікай верагоднасцю траплю ў калонію. Я звярнуўся ў службу эвакуацыі фонду BY_SOL, які дапамагае з'ехаць з Беларусі, нават калі ў цябе забарона на выезд. Я не магу распавесці падрабязнасці, каб не скампраметаваць гэты шлях для іншых.

Сляды выбуху мінамётнай міны на паркоўцы гандлёвага цэнтра ў вёсцы Стоянка. 31.03.2022, Стоянка, Кіеўская вобласць, Украіна  / Фота © Аляксандр Васюковіч

Целы знойдзеных у падвале летняга лагера перад адпраўкай у морг. Па словах украінскіх афіцыйных асоб, лагер выкарыстоўваўся як база расейскай арміі. 04.04.2022, Буча, Кіеўская вобласць, Украіна  / Фота © Аляксандр Васюковіч

Разбураны мост праз раку Северскі Данец каля вёскі Заліман. Мясцовыя жыхары сваімі сіламі адрамантавалі мост, як толькі тэрыторыя была вызвалена. 20.10.2022, Заліман, Харкаўская вобласць, Украіна  / Фота © Аляксандр Васюковіч

Ваеннаслужачы Узброеных Сіл Украіны едзе на пазіцыі свайго падраздзялення ў палях каля горада Бахмут. 15.11.2022, ваколіцы Бахмута, Данецкая вобласць, Украіна  / Фота © Аляксандр Васюковіч

Бабуля размаўляе з унукам, 11-гадовым Данілам, пасля пахавання бацькі. Уладзімір, бацька Данііла, служыў у спецназе і загінуў у баі. 23.03.2022, Кіеў, Украіна  / Фота © Аляксандр Васюковіч

Разбураная абстрэлам царква ў вёсцы Лукашоўка. Па словах мясцовых жыхароў, тут трымалі параненых рускіх салдат і захоўвалі боепрыпасы. 10.04.2022, Лукашоўка, Чарнігаўская вобласць, Украіна  / Фота © Аляксандр Васюковіч

Украінскія вайскоўцы загружаюць боепрыпасы ў БТР. 11.11.2022, Бахмут, Данецкая вобласць, Украіна  / Фота © Аляксандр Васюковіч

Галіна і Віктар у падвале жылога дома. Яны жывуць у падвале з пачатку вайны. 02.10.2023, Северск, Данецкая вобласць, Украіна  / Фота © Аляксандр Васюковіч

Адзін з разбураных расійскімі бамбардзіроўкамі жылых дамоў у горадзе Барадзянка. За гады вайны ў мястэчку было разбурана 404 прыватныя дамы і 55 жылых дамоў. 05.04.2022, Барадзянка, Кіеўская вобласць, Украіна  / Фота © Аляксандр Васюковіч

Ратавальнікі дастаюць цела з-пад завалаў жылога дома ў Барадзянцы. Горад з’яўляецца найбольш разбураным з усіх гарадоў Кіеўскай вобласці. 12.04.2022, Барадзянка, Кіеўская вобласць, Украіна  / Фота © Аляксандр Васюковіч

Украінскі вайсковец рыбачыць з разбуранага масту праз раку Северскі Данец. 26.09.2023, сяло Закітнае, Данецкая вобласць, Украіна  / Фота © Аляксандр Васюковіч

Фельчары аказваюць медыцынскую дапамогу параненаму салдату ў стабілізацыйным пункце ў Бахмуце. Асноўная задача стабілізацыйнага пункту — аказаць першую дапамогу пацярпелым, каб іх можна было транспартаваць у паўнавартасны шпіталь, далей ад лініі фронту. 17.11.2022, Бахмут, Данецкая вобласць, Украіна  / Фота © Аляксандр Васюковіч

Жанчына нараджае дзіця ў адной з кіеўскіх бальніц. 30.03.2022, Кіеў, Украіна  / Фота © Аляксандр Васюковіч

Людзі пераплываюць раку Северскі Данец на лодке. Мост праз раку быў разбураны падчас абстрэлаў, таму мясцовыя жыхары арганізавалі пераправу на лодках. 12.10.2022, Стары Салтаў, Харкаўская вобласць, Украіна  / Фота © Аляксандр Васюковіч

Украінскі вайсковец пазіруе перад гарматай М-46 пад Бахмутам. 15.11.2022, ваколіцы Бахмуту, Данецкая вобласць, Украіна  / Фота © Аляксандр Васюковіч

Разбураны мост праз раку Северскі Данец. 15.10.2022, Ізюм, Харкаўская вобласць, Украіна / Фота © Аляксандр Васюковіч

Пустыя магілы пасля эксгумацыі цел з масавага захавання, створанага падчас расейскай акупацыі ў Ізюме. Некалькі масавых пахаванняў былі знойдзены ў лясах каля ўкраінскага горада Ізюм пасля таго, як ён быў адбіты ўкраінскімі сіламі. У адным з іх знаходзілася як мінімум 440 цел. 15.10.2022, Ізюм, Харкаўская вобласць, Украіна  / Фота © Аляксандр Васюковіч

Галодны сабака есць рэшткі забітай ад абстрэлу каровы. Вялікая колькасць хатніх жывёл была пакінута гаспадарамі, якія ўцякалі ад вайны, і цяпер яны выжываюць самастойна. 10.04.2022, вёска Лукашоўка, Чарнігаўская вобласць, Украіна / Фота © Аляксандр Васюковіч

Жыхары горада Северск у сталовай, арганізаванай евангельскімі хрысціянамі ў горадзе. Людзі, якія яшчэ жывуць у горадзе, могуць прыйсці сюды, каб паесці і набраць вады. Большасць з іх 1,5 гады жывуць у падвалах сваіх дамоў, часткова разбураных абстрэламі. 04.10.2023, Северск, Данецкая вобласць, Украіна / Фота © Аляксандр Васюковіч

Частка ракеты сядзіць у полі, на якім пасуцца каровы. 10.04.2022, ускраіна вёскі Лукашоўка, Чарнігаўская вобласць, Украіна / Фота © Аляксандр Васюковіч

Уладзімір, 64 гады, аднаўляе павалены крыж на магіле суседа. Ён загінуў ад расейскага абстрэлу, і паколькі везці цела на могілкі было занадта рызыкоўна, яны пахавалі свайго яго каля шматкватэрнага дома, дзе ён жыў. 05.10.2022, Северск, Данецкая вобласць, Украіна / Фота © Аляксандр Васюковіч

Мужчына нясе бутэлькі з вадой па разбураным мосце праз раку Бахмутка. Людзі павінны перасекчы раку, каб дабрацца да іншай часткі горада, каб атрымаць ваду і ежу. 29.10.2022, Бахмут, Данецкая вобласць, Украіна / Фота © Аляксандр Васюковіч

Медыкі дастаўляюць параненую жанчыну ў стабілізацыйны пункт у Бахмуце. Жанчына і яшчэ двое мірных жыхароў атрымалі раненні падчас абстрэлу суседняга горада Часаў Яр. 17.11.2022, Бахмут, Данецкая вобласць, Украіна / Фота © Аляксандр Васюковіч

Разбураны мост праз раку Аскол. 20.10.2022, Гарахаватка, Данецкая вобласць, Украіна / Фота © Аляксандр Васюковіч

Голуб, забіты выбухам на вуліцы ў Бахмуту. 17.10.2022, Бахмут, Данецкая вобласць, Украіна / Фота © Аляксандр Васюковіч

Фатаграфіi: Аляксандр Васюковіч
Фотарэдактарка: Эндзи Хеллер
Інтэрв'ю: Iнго Петц
Aпублікавана: 13.10.2024

Support dekoder

Related topics

Gnoses
en

Отношения Беларуси и Украины с 1991 года до наших дней

24 февраля 2022 года Беларусь стала одним из плацдармов для российского нападения на Украину. Александр Лукашенко поддержал Кремль и риторически, и логистически, дав возможность российским войскам атаковать украинскую столицу с территории Беларуси. Тем самым Лукашенко отказался от курса, которого длительное время придерживался в отношении Украины. Ведь до этого момента ему удавалось сохранять хорошие отношения со всеми шестью президентами соседней страны, сменившими друг друга с 1991 года. В основе этого прагматичного партнерства лежали, прежде всего, взаимные экономические интересы. 

И это несмотря на то, что поводов для возникновения напряженности между странами было более чем достаточно: Лукашенко не поддерживал украинские революции и не осудил аннексию Крыма Россией (хотя долгое время не признавал ее, а юридически — так этого и не сделал). Такое лавирование между Киевом и Москвой позволяло Беларуси играть роль посредника в первые годы войны.

Для Лукашенко поддерживать отношения с Киевом было важно еще и для того, чтобы сохранить альтернативные внешнеполитические опции в условиях растущей зависимости от России. Но после фальсификаций на президентских выборах в Беларуси в августе 2020 года отношения с Украиной начали ухудшаться, а последовавшая за этим российская агрессия окончательно подорвала их.

DEUTSCHE VERSION

8 декабря 1991 года, вскоре после завершения холодной войны, три бывшие советские республики — Россия, Украина и Беларусь — совместно основали Содружество Независимых Государств (СНГ), окончательно оформив распад СССР. Однако лидеры Беларуси и Украины подошли к этому историческому этапу с очень разными ожиданиями. 

Так, для первого президента Украины Леонида Кравчука СНГ было просто формой цивилизованного развода с Советским Союзом. Соответственно, Украина, хотя и считалась государством-учредителем СНГ, но так и не стала его полноценным членом и участвовала лишь в экономическом сотрудничестве. Преемник Кравчука Леонид Кучма и вовсе сделал европейскую интеграцию официальным направлением украинской внешней политики (хотя окончательно Украина покинула СНГ только в 2018 году).

Беларусь, в свою очередь, изначально рассматривала СНГ как замену СССР. Когда эти надежды не оправдались, Лукашенко пошел на более тесную интеграцию с Россией, что привело к созданию Союзного государства России и Беларуси в 1999 году1

Прагматичное сотрудничество

На первом этапе различие во внешнеполитической стратегии не мешало двустороннему сотрудничеству между Беларусью и Украиной, и отношения в целом были бесконфликтными. Единственным спорным вопросом оставалось Межправительственное соглашение о границе 1997 года. Беларусь отказалась ратифицировать его до тех пор, пока не будут погашены долги украинских предприятий, которые, согласно версии беларуских властей, те набрали в последние годы существования Советского Союза2.

В середине нулевых сотрудничество между Беларусью и Украиной значительно расширилось. Важным импульсом для Лукашенко стали требования, которые президент России Владимир Путин предъявлял Минску: отказаться от некоторых суверенных прав, таких как собственная валюта, в обмен на субсидии в энергетике. В этой ситуации Лукашенко искал более тесных контактов с Украиной, чтобы преодолеть изоляцию, в которой его авторитарный режим оказался в Европе. В то же время все большее значение для обеих стран приобретали двусторонние торговые связи. 

Революция в Украине, репрессии в Беларуси

Несмотря на то, что Лукашенко не признал Оранжевую революцию 2004 года, а новый президент Украины Виктор Ющенко поддержал беларуский протест против фальсификаций на президентских выборах в Беларуси 2006 года, дальнейшее сближение между странами оказалось возможным. Уже в первый год президентства Ющенко возобновились правительственные контакты на высшем уровне, а в 2008 и 2009 годах состоялись двусторонние встречи между президентами. Украинские власти не только предложили провести в Украине круглый стол между беларуским правительством и оппозицией, но и не поддержали санкции ЕС, введенные против Лукашенко с 2004 года. Напротив, в ходе взаимодействия с Евросоюзом Ющенко позиционировал себя как посредник в отношениях с Беларусью3.

Несмотря на то, что четвертый президент Украины Виктор Янукович взял более пророссийский курс, двусторонние отношения с Минском после президентских выборов в Беларуси в декабре 2010 года развивались по схожей, амбивалентной траектории: Украина вместе с ЕС и ОБСЕ негативно оценила ход голосования, но европейские санкции не поддержала. Киев выступил за дальнейшее участие Минска в европейской инициативе «Восточное партнерство», но воздержался от приглашения Лукашенко на совместные с ЕС мероприятия по случаю 25-летия Чернобыльской катастрофы. Кроме того, положение усложнилось из-за дипломатических скандалов и ареста украинских активистов в Минске4.

Но все же основную роль по-прежнему играло экономическое сотрудничество: в 2012 году объем торговли между двумя странами достиг уже 6,2 миллиарда долларов США, то есть увеличился в четыре раза по сравнению с 2008 годом, а положительное сальдо торгового баланса Беларуси с Украиной составило 2,12 миллиарда долларов. Украина была вторым после России торговым партнером Беларуси, причем отрицательное сальдо торгового баланса с Россией за это же время достигло примерно 6 миллиардов долларов США. Поэтому сотрудничество с Украиной имело центральное значение для Лукашенко как средство снизить зависимость от России. 

Лукашенко поддерживает проевропейскую Украину

В июне 2013 года Беларусь и Украина окончательно договорились о вступлении в силу двустороннего соглашения о границе 1997 года, обменявшись ратификационными грамотами во время визита Лукашенко в Киев5. Для Украины это стало важным шагом на пути к запланированному подписанию Соглашения об ассоциации с ЕС. Беларусь, в свою очередь, смогла еще больше улучшить свои торгово-экономические показатели.

Когда в ноябре 2013 года Янукович отказался от интеграции с Евросоюзом в пользу соглашения с Россией, Лукашенко осудил начавшиеся протесты и Евромайдан. Но причиной революции, по его мнению, стали в первую очередь слабость и бегство Януковича. Это позволило Лукашенко, в отличие от Кремля, признать смену политического режима в Киеве и в июне 2014 года принять участие в инаугурации вновь избранного президента Украины Петра Порошенко. 

При этом Лукашенко заявил, что Крым де-факто принадлежит России, даже если де-юре это не так6. В других выступлениях он подчеркивал, что Беларусь всегда будет поддерживать Россию в противостоянии с Западом. Такое маневрирование позволило Лукашенко оказывать поддержку обеим сторонам и сделать Минск площадкой для международного урегулирования войны в Донбассе, а затем принять у себя переговоры в нормандском формате. Так он смог укрепить свои позиции по отношению к Кремлю, желавшему развивать Союзное государство, которое, однако, было непопулярным в Беларуси. Тем временем Лукашенко удалось нормализовать отношения и с ЕС7.

Переломный момент — политический кризис в Беларуси в августе 2020 года 

Поначалу Лукашенко сохранял хорошие отношения и с шестым президентом Украины Владимиром Зеленским. Поэтому он совершенно не ожидал, что Украина не признает результаты президентских выборов 9 августа 2020 года и даже впервые присоединится к санкциям ЕС осенью того же года. Они, впрочем, ограничились запретами на въезд для отдельных лиц и замораживанием их активов. При этом Украина не решалась принимать полный пакет экономических санкций, введенных Евросоюзом после принудительной посадки самолета Ryanair в Минске в мае 2021 года. Кроме того, в отличие от большинства западных лидеров, Зеленский не стал встречаться со Светланой Тихановской, лидером беларуской оппозиции в изгнании. Тем самым президент Украины дал понять, что намерен сохранить взаимодействие с действующей беларуской властью по официальным каналам.
В то же время вплоть до российского вторжения Украина была важным убежищем для десятков тысяч беларусов, бежавших от государственных репрессий. При этом экономическое взаимодействие — ключевая составляющая двустороннего сотрудничества для обеих стран — сократилось уже в результате пандемии Covid-19.

С учетом обрыва других международных связей зависимость Лукашенко от России увеличивалась, и Киев с растущей озабоченностью следил за его все более агрессивной антизападной риторикой. Тем не менее когда в конце 2021 года было объявлено о проведении в феврале 2022 года совместных российско-беларуских учений на границе с Украиной, это не было однозначно расценено как подготовка к вторжению. Помня об исторических связях, которые уже не раз проверялись на прочность, а также слушая заявления Лукашенко о том, что беларусы никогда не поедут в Украину на танках, «максимум на тракторе», — украинцам до 24 февраля было трудно поверить, что нападения на их страну можно ожидать и с территории Беларуси8.

Минимальные контакты во время войны

Война серьезнейшим образом изменила отношения между Беларусью и Украиной не только на государственном, но и на общественном уровне. Руководство Украины отказалось рассматривать Беларусь в качестве возможного посредника, поскольку считало эту страну де-факто одним из участников военных действий. Вскоре после начала вторжения состоялись два (неудачных) раунда переговоров между делегациями России и Украины в приграничных областях Беларуси, но впоследствии посредниками выступали уже другие государства, в первую очередь Турция. 
Поскольку российской армии так и не удалось захватить Киев, напряжение между Беларусью и Украиной немного спало. В частности, Зеленский не стал отзывать посла из Минска, а украинское правительство воздержалось от дальнейших санкций. Ситуация изменилась, когда Беларусь и Россия объявили о развертывании совместной региональной группировки войск в октябре 2022 года, увеличив риск прямого вовлечения беларуских солдат в войну. Совет безопасности Украины ответил новыми санкциями, в том числе первыми экономическими санкциями против беларуских компаний. Несмотря на это, самого Лукашенко в украинском санкционном списке до сих пор нет.

При этом официальный Киев по-прежнему не имеет прямых контактов с беларуской оппозицией в изгнании, которую координирует Светлана Тихановская. Открытие офиса Тихановской в Киеве в мае 2022 года было воспринято в Украине скептически, как некий пиар-ход9 — тем более, что в Украине помнят, как в 2020 году Тихановская искала поддержки для беларуской оппозиции в Кремле. Недоверие между украинцами и беларусами растет и в целом: с начала войны многие беларусы в Украине столкнулись с запретами на въезд, замораживанием счетов, отказом в виде на жительство и другими ограничениями.
В то же время украинское руководство с благодарностью отмечает такие примеры активного сопротивления, как саботаж на беларуских железных дорогах10, затрудняющий снабжение российской армии. Украина также приветствует добровольческие отряды, вступающие в войну против России на стороне Украины, такие как полк имени Калиновского. И все же Киев считает сопротивление в Беларуси недостаточно активным, хотя и признает, что в беларуском обществе, в отличие от российского, число сторонников войны невелико.

И теперь ясно, что для послевоенного сближения двух стран понадобится немало времени. Причем уже вне зависимости от того, пересечет ли Лукашенко красную линию, отправив на войну беларуские войска. 


1.Sahm A. Integration, Kooperation oder Isolation? Die Ukraine und Belarus' im Vorfeld der EU-Osterweiterung // Osteuropa. 2001. S. 1391–1404. 
2.Melyantsou, Dzianis/Kazakevich, A. Belarus' relations with Ukraine and Lithuania before and after the 2006 presidential elections // Lithuanian foreign policy review, 2008. 20. P. 47–78. 
3.См. главы, посвященные Украине в ежегодниках в Belarusian Yearbook 2011 und Belarusian Yearbook 2012
4.Например, в первую годовщину президентских выборов 2010 года на демонстрации в Минске были арестованы несколько активисток движения Femen, см. Ukrainian Activists Allegedly Kidnapped, Terrorized In Belarus Found // Radio Liberty. 2011. December 20th (доступ 16.01.2023); Geheimdienst hat offenbar Demonstrantinnen entführt // Der Spiegel. 20. Dezember (доступ 16.01.2023). 
5. Беларусь ратифицировала это соглашение еще при Ющенко в 2009 году, после того как он признал и возместил задолженности украинских компаний на сумму 134 миллиардов долларов США. См.: Boguzkij O. Belarus-Ukraine // Belarusian Yearbook 2013, P. 96–106. 
6.Shraibman АThe Lukashenko Formula: Belarus’s Crimea Flip-Flops 
7.Sahm AVerhaltene Reaktionen in Belarus auf die Ukraine-Krise // SWP-Aktuell. Juni 2014. 46. 
8. Ленкевич ИБеларусь — Украина: От «приехать на тракторе» до «ясно, на чьей стороне» // Reformation. 29.11.2022 (доступ 16.01.2023). 
9. Так, например, Валерию Ковалевскому, представителю Тихановской в Украине, было временно отказано во въезде в августе 2022 года. См.: Policy Brief: Ukraine-Belarus Relations: Going Beyond the War // Globsec 28.04.2022 (доступ 16.01.2023); Валерия Ковалевского не пустили в Украину // Наша Нiва. 14.08.2022 (доступ 16.01.2023). 
10. Перова АВ Беларуси продолжается «рельсовая война». Партизаны ломают железнодорожные пути, чтобы помешать России перебросить технику в Украину, — теперь за это грозит смертная казнь // Meduza. 28.06.2022 (доступ 16.01.2023). 
Related topics
Gnose

Беларуская диаспора: обновленная солидарность

В первый же год после августа 2020 года до полутора сотен тысяч граждан Беларуси покинули родную страну из-за начавшихся репрессий. Многие из них начали новую жизнь в Украине, но вынуждены были уехать и оттуда – теперь из-за войны. Эти кризисные явления ускорили консолидацию беларуской диаспоры, история которой как политического движения насчитывает около сотни лет. Сегодня разветвленные международные сети диаспоры активно выступают за демократическую Беларусь.

Светлана Тихановская

От «случайного» человека в политике до лидера демократической оппозиции: как начинала и какой путь проделала Светлана Тихановская — в материале исследовательницы Алеси Рудник.

more gnoses
Ein kurzer Augenblick von Normalität und kindlicher Leichtigkeit im Alltag eines ukrainischen Soldaten nahe der Front im Gebiet , © Mykhaylo Palinchak (All rights reserved)