Беларусь і яе будучыня нібы хаваюцца ў тумане, піша ў сваім эсэ Аляксей Талстоў. Каб разгледзець будучыню, трэба кінуць позірк у мінулае. Зірнуць на ўсё старое крытычна, перафармуляваць прыярытэты і сапраўды сустрэць адно аднаго, як у 2020-м.
У Беларусі святкуюць каталіцкае і праваслаўнае Раство, знітаваны з савецкім мінулым Новы год і – Каляды. У гэтай кароткай гнозе мы тлумачым, што гэта за старажытная традыцыя і адкуль яна паходзіць.