Гэтае эсэ пісьменніцы Святланы Курс — адначасова і аб гісторыі, і аб будучыні Беларусі. Яно ўздымае пытанне аб тым, як беларусы змогуць захаваць сваю ідэнтычнасць і, праз яе, сваю будучыню як народа. Асабліва ў час, калі Расея вядзе захопніцкую вайну супраць Украіны, а беларусаў хоча з дапамогай рэжыма «перавучыць» на рускіх.