Дзесяць год фатограф Сяргей Лескець шукаў ў роднай Беларусі знахарак і траўніц, якія з'яўляюцца носьбітамі таемнай традыцыі лекаваць словам, шэптам. Яна яшчэ сустракаецца ў вёсках, але хутка знікае. Вынік падарожжа — фотапраект «Шэпт»
У Беларусі святкуюць каталіцкае і праваслаўнае Раство, знітаваны з савецкім мінулым Новы год і – Каляды. У гэтай кароткай гнозе мы тлумачым, што гэта за старажытная традыцыя і адкуль яна паходзіць.